| Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 19.05.2012, 08:15 | |||||||||||||||||||||||||||||||
ВУШАКВУШАК — вертыкальны канструкцыйны элемент, з дапамогай якога ствараюцца праёмы акон і дзвярэй і адначасова забяспечваецца ўстойлівасць сцяны. Зверху вушакі аб'ядноўваюцца вершніком, знізу пры дапамозе шыпа мацуюцца да вянца зруба, што стварае парог. У вушаку робяць пазы, куды закладваюць бярвёны сцяны, а таксама паз — так званую «чвэрць», — каб шчыльней прылягала палатно дзвярэй або лепш уваходзіла аконная рама. Раней у шырокіх вушаках выдзёўбвалі палічкі для рознай хатняй драбязы. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||