ВЯСЕЛЬНЫ ПОЕЗД — урачыстае шэсце ўдзельнікаў вясельнага
абраду на падводах, вярхом на конях, на аўтамашынах або пехатой: маладога са сваёй
дружынай у дом маладой, маладых да шлюбу і ад шлюбу і ў дом маладога. Удзельнікі вясельнага поезда маладога называюцца паязджанамі, a вясельнага поезда маладой — прыданкамі.