ВОЙСТАМАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВОЙСТАМАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з бутавага каменю.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана узнятай на пастамент чатырохграннай тумбай пад пакатым шатровым верхам з крыжом у завяршэнні. Франтальная грань крапавана арачнай нішай-экседрай для сакральных атрыбутаў. Франтальная грань крапавана арачнай нішай-конхай са скульптуркай Маці Божай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|