ЗАБЛУДАЎСКАЯ ДРУКАРНЯ дзейнічала ў 1568 – 1570 гг. у мястэчку Заблудава Гродзенскага павета (цяпер Польшча). Была заснаваная ў маёнтку гетмана
ВКЛ Р.Хадкевіча (? – 1572), ваяводы віцебскага, кіеўскага, кашталяна трокскага, гетмана дворнага, кашталяна віцебскага, гетмана вялікага літоўскага, мецэната І.Фёдарава (Федаровіча) і П.Мсціслаўца.
Друкарня вызначылася многімі навінамі. У ёй выйшлі
«Евангелле вучыцельскае» (1569) і «Псалтыр з Часлоўцам» (1570). Заблудаўскія выданні неаднаразова перавыдаваліся, а таксама давалі падставу для далейшых пошукаў паляпшэння друкарскай справы.