Субота, 27.07.2024, 03:48

ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК

Галоўная »
ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і іншых славянскіх народаў; міфічная істота, што жыве ў балоце або лесе. Паводле ўяўленняў – волат з жалеза, які ахоўвае свае ўладанні. На Палессі ім звычайна палохалі дзяцей, каб не хадзілі адны ў лес: "Не йдзі ў лес, бо там у болоці такі зелезны чоловек ходзіць да ўхопіць цябе" (в.Млінок – Перароўскі Жыткавіцкага р-на).

Этнограф Казімір Машынскі адзначаў, што элемент "жалезны" ў міфалогіі беларусаў і іншых славянскіх народаў часта выконваў функцыю адпужвання: параўнанне, жалезная баба, што жыве пад мастом (Палессе), жалязнячка – старая, якой палохалі дзяцей, каб не хадзілі ў агарод (руск.), жалезныя грудзі ў русалак і зубы ў розных дэманаў і нш.

Жалезны чалавек – выканаўца волі юнака, якому належаць цудадзейныя прадметы, што даюць уладу над ім. Аб глыбокай старажытнасці ўяўленняў пра жалезнага чалавека як ахоўніка багаццяў роднай прыроды ад несумленных яе пераўтваральнікаў выкарыстаў у рамане "Неруш" В.Казько (1981).

Аўтар: Г.А.Цыхун
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 62
Гасцей: 62
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.