ЖАМЫСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЖАМЫСЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці насупраць былога палаца. Пастаўлена ў 1883 г. ў палацава-паркавым комплексе Умястоўскіх. Адноўлена ў канцы 20 ст.
У акружжы П-падобнай у плане мураванай лаўкі на калоне-пастаменце ўстаноўлена скульптура Маці Божай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|