ЖАЎНЕРКАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЖАЎНЕРКАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Жаўнеркавічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва, адноўлена ў пачатку 21 ст.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана квадратным у плане аб'ёмам пад шатровым дахам з крыжом у завяршэнні. Франтальны фасад прарублены шырокім уваходным праёмам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|