Пятніца, 03.05.2024, 18:33

«ЖУРАВЕЛЬ»

Галоўная »
«ЖУРАВЕЛЬ» – традыцыйны танец. Лакальныя назвы «Жораў», «Бусел». Паходзіць са старажытнаславянскіх карагодаў, дзе выканаўцы пераймалі рухі жураўля. Танцоры выстройваліся ланцужком ці парамі і ішлі па крузе, выпісваючы розныя зігзагі, потым выстройваліся касяком, рабілі паклоны з узнятымі і злучанымі наверсе рукамі, што нагадвала рухі жураўля. У асобных варыянтах танца захаваліся элементы гульні і гумару, уласцівыя абраду калядавання; «журавелы» танцаваў, імправізаваў, торкаў дзюбай прысутных. «Журавель» выконвалі часта з прыпеўкамі. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці спявалі:
Журавель, журавель
Павадзіўся да бабіных канапель.
А я цябе, журавушка, злаўлю,
Да сама накармлю.
Аўтар: Ю.М.Чурко
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.