ЖЫТКАВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФАГалоўная »
ЖЫТКАВІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца ў цэнтры горада Жыткавічы Гомельскай вобласці. Пабудаваны на мяжы 20 — 21 ст. з цэглы.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады члянёны на два ярусы высока ўзнятымі арачнымі аконнымі і дзвярным праёмамі. Уваход вырашаны аркадным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, якое рытмуецца з двухгранным шчытом фасада, завершаным арачным аконным праёмам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|