ЗЛІЎКІ — 1) традыцыйны
абрад ачышчэння парадзіхі і
бабкі-павітухі. Павітуха і парадзіха мылі рукі, суправаджаючы разнастайнымі магічнымі дзеяннямі і замовамі. Пасля зліўкі павітуха атрымоўвала падарунак.
2) Абрад купання нованароджанага на 3-ці дзень пасля хрышчэння ў царкве (у ваду дабаўлялі авёс і хмель). Лакальныя назвы жмуркі, муравінкі. Пасля купання дзіця «ставілі» на
кажух (каб было багатым), а ваду вылівалі ў такое месца, дзе не ходзяць людзі і жывёла (каб было спакойным). У наш час абрад поўнасцю знік.