Субота, 27.04.2024, 03:11

ЗВЯДЗЕННЕ

Галоўная »
ЗВЯДЗЕННЕабрад яднання жаніха і нявесты, традыцыйнае вянчанне, асноўны акт вяселля. У некаторых мясцовасцях пашырана назва злучэнне, заручыны маладых.

Адзін з самых старажытных абрадаў. Удзельнічалі ў ім маці нявесты, а таксама яе брат або сват. Бацька нявесты і бацька жаніха ўдзелу не прымалі. Абрад выконваўся ў хаце або ў двары нявесты абавязкова ў прысутнасці абодвух родаў, якія станавіліся адзін насупраць другога, а малады — насупраць маладой. Сват або брат прымушаў маладых моцна абняцца, затым тройчы абкручваў іх ручніком. У некаторых мясцовасцях маладога падштурхоўвалі да маладой, злучалі іх рукі (або малады сам браў руку маладой), спляталі і нярэдка падпальвалі злучаныя пасмы іх валасоў, звязвалі рукі і саміх маладых поясам або ручніком, садзілі іх разам на покуць, пакрывалі абодвух наміткай ці кавалкам палатна. Гэтыя дзеянні азначалі яднанне маладых. Каб замацаваць яго, дзеянні выконваліся шмат разоў, вар'іраваліся, што, відаць, было вынікам наслаення і ўзаемадзеяння абрадаў розных эпох і арэалаў. У розных мясцовасцях элементы, паслядоўнасць і спосабы выканання абраду звядзення былі неаднолькавыя. У наш час традыцыйны рытуал звядзення выходзіць з ужытку.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: Л.А. Малаш

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.