Пятніца, 29.03.2024, 02:36

Каталог файлаў

Галоўная » Файлы » Навуковая і пазнавальная літаратура » Навуковая і пазнавальная літаратура

Кніга «Тарас Сайка»
[ · Спампаваць дыстанцыйна (47 мегабайт) ] 04.10.2018, 18:20
Тарас Сайка
Кніга Яна Пятроўскага «Тарас Сайка. Ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове», што была выдадзена ў 1995 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі.$CUT$

Даведка «GantsRegion»
Тарас Сайка (1906—1973 гады) — пратэстанцкi пастар, рэлiгiйны i культурна-грамадскi дзеяч беларускага замежжа ў ЗША, удзельнiк беларускага хрысцiянскага руху ХХ стагоддзя, мецэнат

Нарадзiўся ў 1906 годзе ў вёсцы Лiпск (сучасны Ганцавіцкі раён). Паходзiў з сялянскай сям’i праваслаўных беларусаў. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Служыў у польскiм войску. Пасля заканчэння службы вярнуўся ў родную вёску. Прыняў святое хрышчэнне. Пры матэрыяльнай падтрымцы мiсii «Свет на Востоке» пабудаваў у роднай вёсцы малiтвенны дом. З другой паловы 30-х гадоў узначалiў у Лiпску мясцовую царкву баптыстаў. У час Другой сусветнай вайны быў высланы на бiблейскія курсы ў духоўную семiнарыю ў горад Вiдэнест (Германiя). З 1950 года — у ЗША. Жыў i працаваў у горадзе Мiнеаполiс (штат Мiнесота). Iнiцыятар перакладу Бiблii на беларускую мову. Па пытаннях перакладу вёў вялiкую перапiску з беларускiмi свецкiмi i рэлiгiйнымi дзеячамi на эмiграцыi Я.Пятроўскiм, Я.Рапэцкiм, Д.Ясько, Я.Станкевiчам. Адзiн з арганiзатараў i каардынатараў Беларускага бiблейскага камiтэта па справе перакладу Бiблii. Дзеяч беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША. Удзельнiчаў у працы з’езда прадстаўнiкоў беларускiх евангелiчных хрысцiян у Канадзе (08—09.09.1973 года). Памёр 26 верасня 1973 года.
Катэгорыя: Навуковая і пазнавальная літаратура | Дабавіў: vitalis | Теги: Ліпск, Тарас Сайка, Ганцавіцкі раён, Ян Пятроўскі
Праглядаў: 1080 | Загрузак: 505 | Рэйтынг: 5.0/1
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Навуковая і пазнавальная літаратура [18]
Дыпломныя і курсавыя праекты [2]
Дзяніс Лісейчыкаў [2]
Анатоль Трафімчык [6]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.