У адной з папярэдніх паездак у рамках нашага праекта «Падарожнічаем разам» мы ўжо наведвалі горад Нясвіж, дзе блукалі па вулачках старажытнага населенага пункта, які цесным чынам звязаны з магнацкім родам Радзівілаў.
На гэты раз мы вернемся ў Нясвіж і здзейснім падарожжа па парках, што размясціліся побач з замкам. Ландшафтныя паркі Нясвіжа – вялікі культурна-гістарычны здабытак, адметная з'ява ў паркавым дойлідстве Беларусі. У радзівілаўскіх парках знайшлі выдатнае адлюстраванне і атрымалі ўвасабленне асноўныя еўрапейскія стылі садова-паркавага мастацтва.
...
Чытаць далей »