Нядзеля, 28.04.2024, 16:00

Галоўная » 2011 » Лістапад » 15 » Дзе ты плывеш, палескі човен?
20:28
Дзе ты плывеш, палескі човен?
Жыхар вёскі Лактышы Ганцавіцкага раёна Іосіф Ленкавец яшчэ ў 2005 годзе сабраў калекцыю народных рыбалавецкіх прылад, з якіх атрымалася сапраўдная музейная экспазіцыя. Размясціў яе ў адным з пакояў вясковага цэнтра культуры і з задавальненнем вядзе экскурсіі. Адных назваў — букет: буц, цясла, выліўка, боўт, даўбенька, таптуха, павук, кош, венцер... Цяпер гэткія словы рэдка пачуеш ад сучасных рыбакоў. Каля 80 экспанатаў, у тым ліку і розных браканьерскіх штучак, налічвае лактышоўская галерэя, адзіная ў Беларусі, як сцвярджае сам Ленкавец.

вёска Лактышы, Локтыши

Навумавіч, гэтак клічуць яго аднавяскоўцы, пачынае свае экскурсіі прывітаннем-заклікам: "Даўно пара ўсім людзям знаць — прыроду трэба шанаваць!".

Паколькі вёска Лактышы ляжыць на беразе аднайменнага вадасховішча і жывуць у ёй, як кажуць, "рыбак на рыбаку", усе асноўныя экспанаты калекцыянер збіраў па суседзях. У тым ліку і забароненыя прылады, якімі гэты прыродалюб ілюструе розныя займальныя гісторыі пра тое, як часам "шануецца" родная прырода. А браканьерскіх прылад тут поўны арсенал: сеткі розных масцей, ракалоўкі, капканы на шчупакоў, электравуды.

вёска Лактышы, Локтыши

Многія "экспанаты" ў музей перадаюць рыбінспекцыя і інспекцыя па ахове навакольнага асяроддзя. Нешта прыносяць дзеці з гарышчаў старых хат, тое-сёе знаходжу сам, — кажа Ленкавец. — А вось каб самі браканьеры аддалі нешта сваё, такога выпадку яшчэ не было".

вёска Лактышы, Локтыши

Не хапае ў музеі сапраўднага старога чоўна, вырабленага цяслом. Неяк зніклі яны з лактышоўскага ўжытку, аказаліся не практычныя, пагнілі пад платамі, пайшлі на дровы. Але Навумавіч не дапускае думкі, што Палессе абяднела на чаўны і спадзяецца неўзабаве ліквідаваць і гэты этнаграфічны прабел.

Анатоль Клешчук, газета "Звязда"
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 2202 | Дабавіў: admin | Тэгі: Лактышы, Анатоль Клешчук, газета Звязда, музей рыбалоўства
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Лістапад 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.