Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Пятніца, 20.09.2024, 07:34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЛАКТЫШЫГалоўная »ЛАКТЫШЫ (Локтыши - русс.) — вёска ў складзе Нацкага с/с, на левым беразе ракі Лань, каля вадасховішча Лактышы, за 24 км на паўночны ўсход горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 283 двары, 414 жыхароў (14.10.2009 года), на сакавік 2015 года 336 жыхароў. Паводле пісьмовых крыніц Лактышы вядомы з 16 стагоддзя як сяленне ў Новагародскім ваяврдстве ВКЛ (у 1941 годзе быў знойдзены скарб, які налічваў больш за 7 тысяч манет схаваных у 1660-я гады). У 1792 годзе тут была пабудавана драўляная Мікалаеўская царква на месцы ранейшай, якая спарахнела. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 года Лактышы ў складзе Расійскай імперыі, сяло Круговіцкай воласці. Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць Радзівілаў. Уезд у вёску Лактышы Рака Лань побач з вёскаю ў месцы ўпадзення ў вадасховішча Лактышы Крыж на уездзе ў вёску Крыж на адным з скрыжаванняў Крыж у цэнтры вёскі У лістападзе 1917 года ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 года акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 года — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 года і ў ліпені-жніўні 1920 года аднаўлялася савецкая ўлада. Вуліцы вёскі З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 года 182 дамы, 1091 жыхар. З 1939 года ў складзе БССР. З 15.01.1940 года вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 12.10.1940 года цэнтр Лактышоўскага с/с. У 1940 года ў вёсцы 225 гаспадарак, 1901 жыхар, працавала няпоўная сярэдняя школа, быў праведзены тэлефон. Вуліцы вёскі У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 года да 7.07.1944 года Лактышы акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя У.І.Леніна Пінскага злучэння. У сакавіку 1943 года гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 12 жыхароў. Пасля вайны Лактышы былі адноўлены. На франтах вайны загінулі ў баях, прапалі без вестак ці памерлі ад ран 60 воінаў-землякоў. Былы магазін ў цэнтры вёскі Магазін З 8.01.1954 года ў Брэсцкай вобласці 16.07.1954 года Лактышоўскі с/с перайменаваны ў Нацкі (цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нач). Паводле перапісу 1959 года 1247 жыхароў. З 25.12.1962 года да 30.07.1966 года ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 года 1099 жыхароў. У вёсцы рыбгас «Лактышы», аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, магазін. Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі Былы будынак базавай школы Планіровачна складаецца з двух буйных участкаў забудовы, адзін з іх разгорнуты ад цэнтра вёскі на паўднёвага захаду, другі — на поўдзень і паўднёвы ўсход.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|