Чацвер, 28.03.2024, 23:11

Галоўная » 2018 » Кастрычнік » 4 » Новая кніга на партале «Тарас Сайка»
21:35
Новая кніга на партале «Тарас Сайка»
Тарас Сайка
На партал у раздзел «Каталог файлаў» дабаўлена кніга Яна Пятроўскага «Тарас Сайка. Ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове», што была выдадзена ў 1995 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Даведка «GantsRegion»
Тарас Сайка (1906—1973 гады) — пратэстанцкi пастар, рэлiгiйны i культурна-грамадскi дзеяч беларускага замежжа ў ЗША, удзельнiк беларускага хрысцiянскага руху ХХ стагоддзя, мецэнат

Нарадзiўся ў 1906 годзе ў вёсцы Ліпск (сучасны Ганцавіцкі раён). Паходзiў з сялянскай сям’i праваслаўных беларусаў. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Служыў у польскiм войску. Пасля заканчэння службы вярнуўся ў родную вёску. Прыняў святое хрышчэнне. Пры матэрыяльнай падтрымцы мiсii «Свет на Востоке» пабудаваў у роднай вёсцы малiтвенны дом. З другой паловы 30-х гадоў узначалiў у Лiпску мясцовую царкву баптыстаў. У час Другой сусветнай вайны быў высланы на бiблейскія курсы ў духоўную семiнарыю ў горад Вiдэнест (Германiя). З 1950 года — у ЗША. Жыў i працаваў у горадзе Мiнеаполiс (штат Мiнесота). Iнiцыятар перакладу Бiблii на беларускую мову. Па пытаннях перакладу вёў вялiкую перапiску з беларускiмi свецкiмi i рэлiгiйнымi дзеячамi на эмiграцыi Я.Пятроўскiм, Я.Рапэцкiм, Д.Ясько, Я.Станкевiчам. Адзiн з арганiзатараў i каардынатараў Беларускага бiблейскага камiтэта па справе перакладу Бiблii. Дзеяч беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША. Удзельнiчаў у працы з’езда прадстаўнiкоў беларускiх евангелiчных хрысцiян у Канадзе (08—09.09.1973 года). Памёр 26 верасня 1973 года.

Катэгорыя: Каталог файлаў | Праглядаў: 942 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: Ян Пятроўскі, Ліпск, Тарас Сайка, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.