Субота, 27.04.2024, 00:41

Галоўная » 2011 » Жнівень » 12 » Праграма свята Дня беларускага пісьменства
21:20
Праграма свята Дня беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства, горад Ганцавічы30 жніўня4 верасня - Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга

(Мінск – в.Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – в.Быцень Івацэвіцкага раёна – в.Дзівін Кобрынскага раёна – в.Тамашоўка Брэсцкага раёна – г.Маларыта – г.Драгічын – в.Валавель Драгічынскага раёна – г.п.Антопаль – в.Дзятлавічы Лунінецкага раёна – в.Бастынь – в.Малькавічы Ганцавіцкага раёна – г.Ганцавічы).






3 верасня
г.Мінск
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

10.00-13.00
- "Беларускі акцэнт: вопыт і перспектывы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва" – "круглы стол" з удзелам замежных пісьменнікаў

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, РВУ "Літаратура і мастацтва", Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

г.Ганцавічы
14.00-18.00
"Ганцавіцкія чытанні" – навукова-практычная канферэнцыя (Прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці)

Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

15.00-18.00
Спартыўнае свята (футбол, эстафета, шахматы, шашкі, канат, паказальныя выступленні выхаванцаў СДЮШАР) (Гарадскі стадыён)
18.00-19.20
- Святочны канцэрт з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці Брэсцкай вобласці (Галоўная сцэна - гарадская плошча)
18.00-20.00
- Канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай (Дом культуры)
20.40-22.30
- Маладзёжная дыскатэка (плошча)

4 верасня
8.30-11.00
- Божая Літургія (Свята-Ціханаўская царква)
12.00-13.30
Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства (Галоўная сцэна - гарадская плошча):
- Афіцыйная цырымонія адкрыцця Свята
- Тэатралiзавана-харэаграфічная дзея
- "Беларусь – мая песня" – паэтычная імпрэза
13.30-18.00
"З народнай песняй па жыцці" – святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Брэсцкай вобласці (Галоўная сцэна - гарадская плошча)
13.40-13.50
- Цырымонія адкрыцця Алеі пісьменства (вул. Кастрычніцкая)
14.00-14.30
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў  Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў Малая сцэна (ля к/т "Кастрычнік")
10.00-18.00
Фестываль кнігі і прэсы (вул.Кастрычніцкая):
- павільён "Беларуская кніга";
- выстаўка старадрукаў, кніг Я.Коласа (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі);
- выстаўка прэсы;
- экспазіцыя "Саюздрук";
- фотавыстаўкі, віктарыны, латарэі;
- выстаўка "СМІ Брэстчыны";
- сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы;
- конкурс і выстаўка "Самая старая кніга з сямейнай бібліятэкі";
- перасоўная выстаўка "Геній зямлі беларускай (прысвечаная М.Багдановічу)
11.00-18.00
Прэзентацыі беларускіх выдавецтваў
"У маладзёжным фармаце" (Малая сцэна - ля к/т "Кастрычнік"):
-святочны канцэрт з удзелам маладзёжных аматарскіх калектываў вобласці;
- дэманстрацыя калекцый трыкатажных вырабаў "Восень-зіма-2011"
11.00-19.00
Выстаўка прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый Ганцавіцкага раёна.
Кірмаш сельскіх падвор'яў. (вул.Гагарына)
11.00-19.00
"Горад майстроў" – свята народнай творчасці (вул.17 верасня)
11.00-18.00
Літаратурная пляцоўка "Берасцейскія галасы":
- сустрэчы з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі;
- выступленні паэтаў і пісьменнікаў Берасцейшчыны;
- выступленні паэтычных клубаў, клубаў аўтарскай песні;
- выступленні фальклорных калектываў Ганцавіцкага раёна;
- спектакль"Чыстага ўсё нячыстае баіцца" паводле казак А.Краско, дзіцячых вершаў В.Гарадзея, У.Марука, А. Галаскока  ў выкананні ўзорнага лялечнага тэатра "Усмешка" Ганцавіцкай РЦБС

Літаратурная дзіцячая пляцоўка "Усе мы родам з дзяцінства"
:
- сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі, супрацоўнікамі рэдакцый дзіцячых перыядычных выданняў, выдаўцамі;
- прэзентацыі дзіцячых друкаваных СМІ;
- конкурс на лепшае чытанне вершаў Я.Коласа і М.Багдановіча сярод вучняў г.Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна

Дзіцячая пляцоўка "Берасцейскія забаўлянкі":
- канцэрт дзіцячых калектываў;
- гульні, латарэі, спаборніцтвы, конкурсы (Гарадскі сквер)
11.00-19.00
Выстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ганцавіцкага раёна (вул.Кастрычніцкая - ля раённага краязнаўчага музея)
20.00-22.00
Урачыстае закрыццё Дня беларускага пiсьменства
- Цырымонія перадачы эстафеты Свята;
- Гала-канцэрт майстроў мастацтваў (Галоўная сцэна - гарадская плошча)
22.00
Святочны феерверк

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 2448 | Дабавіў: admin | Тэгі: Дзень беларускага пісьменства, День белорусской письменности
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Жнівень 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.