Серада, 01.05.2024, 15:24

Галоўная » 2014 » Сакавік » 26 » Ведаць тое, што любіш
13:02
Ведаць тое, што любіш

От Беловежской пущи до Полесских болотЛюдзей, неабыякавых да гісторыі нашай радзімы, да яе мінуўшчыны і дня сённяшняга, я думаю, зацікавіць альбом-даведнік «От Беловежской пущи до полесских болот», выдадзены ў 2013 годзе.

У ім сабраныя самыя розныя звесткі пра Брэстчыну, яе раёны і населеныя пункты. Асобна вылучаюцца найбольш значныя турыстычныя маршруты — экалагічныя, паломніцкія і інш. Яны надзвычай разнастайныя, бо ўключаюць аб’екты сусветнай спадчыны, архітэктурныя і гістарычныя помнікі, сядзібы вядомых людзей, месцы ваенных бітваў, унікальныя куточкі прыроды.

Гартаю альбом — і дзіву даюся. Здавалася б, ведаю свой край, і ўсё роўна знаходзіцца шмат новага і цікавага. Напрыклад, мяне ўразіла, што ў Маларыцкім раёне, у вёсцы Гусак, растуць найстарэйшыя ў Беларусі дубы, узрост якіх — больш за васемсот гадоў.

Таксама цікава было даведацца, што ў XVIII стагоддзі імператрыца Кацярына падаравала вялікія ўладанні (цяпер гэта Маларытчына) генерал-маёру Мікалаю Ланскому, унук якога пазней ажаніўся з удавой А.Пушкіна Наталляй.

А ў вёсцы Востраў Маларыцкага раёна захаваўся стары парк, у якім каля падножжа высокага крыжа ляжыць гранітная пліта. Гэта памяць пра Рамуальда Траўгута. Сядзібу Востраў у 1861 годзе ён атрымаў у спадчыну ад свайго дзядзькі Шуйскага. А ў 1863 годзе Траўгут, падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік Крымскай вайны, узначаліў паўстанцкія атрады Кобрынскага, Брэсцкага і Пружанскага паветаў. Пасля паражэння паўстання сядзіба па загаду генерала Мураўёва была спаленая, але памяць пра слаўнага сына Беларусі жыве. Гэта ён на допытах казаў, што «...незалежнасць з’яўляецца неабходнай умовай сапраўднага шчасця кожнага народа».

I такіх не кожнаму вядомых фактаў можна знайсці нямала. Ды нават самі назвы населеных пунктаў Брэстчыны цешаць вуха: Паланечка, Паўлінава, Мілавіды (Баранавіцкі раён), Добрая Воля, Баяры, Охава (Пінскі раён)...

Адно што крыху крыўднавата за маю Ганцавіцкую зямлю. Здаецца, можна было б цяплей прадставіць наш раён, асабліва Свята-Ціханаўскі сабор, які па стылі блізкі да рускіх ды візантыйскіх храмаў. Яго незвычайную прыгажосць адзначыла нават народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч пад час правядзення ў горадзе Ганцавічы Дня беларускага пісьменства ў 2011 годзе.

Нават той, хто не мае магчымасці падарожнічаць, можа здзейсніць завочную вандроўку па мясцінах Брэстчыны, пазнаёміцца з яе гісторыяй, даведацца пра тых, хто ствараў, захоўваў ці ўзнаўляў яе помнікі. Няхай мацнее пачуццё гонару за свой край і адчуваецца адказнасць перад роднай зямлёй і тымі, хто прыйдзе пасля нас.
 

Ірына РУДКОЎСКАЯ, «Краязнаўчая газета»

В скором времени настанут тёплые летние деньки, и откроется пляжный сезон, а липосакция поможет привести собственное тело в надлежащий вид.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1954 | Дабавіў: admin | Тэгі: Ірына Рудкоўская, Ганцавічы, Ганцавіцкі раён
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2014  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.