Царква ў імя свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Будаўнікоў і Кастрычніцкай. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы. Пяцікупальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Асноўная архітэктурная тэма - закамарнае вырашэнне фасадаў, прарэзаных вузкімі вертыкальна цягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак вызначаецца зграбнасцю архітэктурных форм, маляўнічым шматкупальным сілуэтам, вертыкальнай імклівасцю.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.