Пятніца, 26.04.2024, 15:15

АГІНСКІЯ

Галоўная »
АГІНСКІЯ – княжацкі род герба «Брама» («Агінец»).

Агінскія
Герб рода Агінскіх ("Агінец")

Вядомыя многія яго прадстаўнікі. Багдан (? – 1625 гг.), сын Мацвея, падкаморы трокскі (1580), палкоўнік войска ВКЛ. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, адваёўваў Полацк (І579), браў Вялікія Лукі (1580), ваяваў са шведскімі войскамі (1601 – 1602 гг.), падтрымліваў кніжную справу (Еўінская друкарня), асвету (брацкая школа ў Вільні). Аляксандр (каля 1585 – 1667 гг.), сын Багдана, ваяводзіў у Мінску з 1645 г., з 1649 г. – кашталян трокскі. Удзельнік многіх бітваў. Шыман Кароль (каля 1620 – 1699 гг.), сын Самуэля, у 1682 – 1685 гг. ваявода мсціслаўскі. Марцыян (1632 – 1690 гг.), з 1684 г. канцлер ВКЛ, якое ўмацоўваў у многіх бітвах. Ян (каля 1625 – 1694 гг.), сын Самуэля, з 1672 г. ваявода мсціслаўскі, з 1682 г. – полацкі, польны гетман ВКЛ. Ваяваў супраць туркаў і крымскіх татар. Міхал Казімір (1730 – 1800 гг.), палітычны дзеяч ВКЛ, кампазітар, паэт, быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай. Яго войска пацярпела паражэнне ад войск Суворава. Пасля эміграцыі шмат зрабіў для Слоніма, дзе сярод іншага заснаваў друкарню, тэатр, капэлу, пачаў будоўлю канала, што ўсё пазней было названа яго іменем. Напісаў некалькі літаратурных і музычных твораў. Міхал Клеафас (1765-1833 гг.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, кампазітар. У паўстанні 1794 г. ў складзе Найвышэйшай рады змагаўся супраць рускіх войск, у 1802 г.вярнуўся з эміграцыі ў свой маёнтак (Залессе) каля Смаргоні. Жыў ідэяй аднаўлення ВКЛ, пасля няўдачы прапановы праектаў Аляксандру I пакінуў палітычную дзейнасць і выехаў за мяжу. Напісаў шмат маршаў і баявых песень, паланэзаў, рамансаў і інш., дзе ярка загучалі славянскія матывы. Паланэз «Развітанне з Радзімай» стаў сусветна вядомым. Пісаў трактаты пра музыку, мемуары (пра 1788 – 1815 гг.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.