Пятніца, 26.04.2024, 16:56

АСЕЦЬ, восець

Галоўная »
АСЕЦЬ, восець — старадаўняя гаспадарчая пабудова для прасушкі збажыны, канапель, ільну. Лакальная назва асетка. Канструкцыйна больш складаная, чым ёўня. Найчасцей асець ставілі ўнутры гумна ля тарцовай сцяны, процілеглай варотам, зрэдку — за гумном. Звычайна гэта квадратнае ў плане 2-яруснае збудаванне з імшанымі сценамі. Упоравень з падлогай рабілася квадратная адтуліна, праз якую выграбалася зерне. Замест дзвярэй на ўзроўні 7—8-га вянкоў рабілася вялікая адтуліна, праз якую падавалі снапы і залазілі ў асець. На цапнікі, што размяшчаліся на 2-м ярусе, ставілі снапы для сушкі. У глінабітнай падлозе асеці выкопвалася яма глыбінёй да 2 метраў, у якой знаходзілася печ, абкладзеная каменнем. Печ мела некалькі люхтаў і чарэннем выходзіла ў 1-ы ярус. Нагрэтае паветра трапляла ў верхняе аддзяленне, дзе знаходзілася збажына. У час сушкі абедзьве адтуліны шчыльна зачыняліся.

асець
Асець. Чарцёж (папярочны і падоўжаны разрэзы)

асець
Гумно з асеццю ля тарцовай сцяны. План

Асець была больш надзейная ў супрацьпажарных адносінах, таму што чалеснікі (уваходная выемка ў печы) былі ізаляваны ад унутранай часткі пабудовы. Нягледзячы на відавочную перавагу, асець не атрымала паўсюднага пашырэння на Беларусі. Найбольш яна была пашырана ў Магілёўскай, Віцебскай, на поўначы Гомельскай і часткова Мінскай абласцях.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.