Панядзелак, 06.05.2024, 04:13

БАЙКА

Галоўная »
БАЙКА – невялікі, звычайна вершаваны фабульны твор на актуальную тэму з павучальным сэнсам. Як жанр вядомы з самых даўніх часоў, блізкі да прытчы і апалога (павучальныя кароткія творы алегарычнага зместу); персанажы – расліны, жывёлы, рэчы, радзей – людзі. На заканчэнне твора – выснова, мараль, што ўзмацняюць папярэдні змест.

У старажытнай Грэцыі (VI ст. да нашай эры) вялікага майстэрства байкапісца дасягнуў Эзоп, у Рыме – Федр (I ст. н.э.). Пазней жанр плённа развівалі Ж.Лафантэн (1621 – 1695) і I.Крылоў (1769 – 1844). У беларускай літаратуры гэты жанр пісьмова засведчыўся ў XIX ст. Аўтары – Францішак Багушэвіч («Воўк і авечка», «Свіння і жалуды», Альгерд Абуховіч («Ваўкалак», «Старшына», «Суд», «Воўк і лісіца»). У гэтых і іншых байках выявіліся спачуванне беларускаму люду, гнеў супраць царскага прыгнёту. Вядомыя многія факты перакладу на беларускую мову баек I.Крылова (Адам Гурыновіч, Марыя Косіч).

На пачатку XX ст., калі за свядомасцю, мовай і культурай беларускага народа працягваўся жорсткі позірк і ўціск царызму, да жанру байкі звярталіся Янка Купала («Мікіта і валы», «Два мужыкі і глушэц»), Якуб Колас («Баба і куры», «Конь і сабака», «Пан і рэчка»), Максім Багдановіч («Варона і чыж»). Яны пашырылі магчымасці алегорыі як сродку мастацкай тыпізацыі, удасканалілі сюжэт, моўнае майстэрства. Плённа баечныя матывы ў прозе развіваў Ядвігін Ш. («Павук», «Журавель і чапля»).

У савецкі час вялікага поспеху дабіўся Кандрат Крапіва – баечнік. Многія яго байкі («Дзед і баба», «Мандат», «Дыпламаваны Баран», «Махальнік Іваноў», «Жук і блыха» і інш.) сталі хрэстаматыйныя. У іх удала спалучыліся актуальная рэчаіснасць, глыбокая алегарычнасць, народнасць, трапнасць мастацкага слова, вастрыня гумару і сатыры. Пазней у баечным жанры працавалі Уладзімір Корбан, Эдуард Валасевіч, Міхась Скрыпка і іншыя.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.