Субота, 27.04.2024, 07:37

БЕЛАРУСКІ ФОНД КУЛЬТУРЫ

Галоўная »
БЕЛАРУСКІ ФОНД КУЛЬТУРЫ – добраахвотная грамадская арганізацыя, створаная ў Мінску ў 1987 годзе на ўстаноўчай канферэнцыі Беларускага рэспубліканскага аддзялення Савецкага фонда культуры.

Сярод яго заснавальнікаў былі Міністэрства культуры, Міністэрства асветы, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, многія дзяржаўныя камітэты, усе творчыя беларускія саюзы, іншыя грамадскія арганізацыі. Савет Міністраў Беларускай ССР 12 мая 1988 года прыняў спецыяльную пастанову № 123 «О Белорусском республиканском отделении Советского фонда культуры», што напачатку паспрыяла дзейнасці фонда. Перад фондам адкрываліся шырокія перспектывы па стварэнні новых, яшчэ невядомых культурных праграм. Бо менавіта з гэтай мэтай ствараўся фонд культуры: не прэтэндуючы на альтэрнатыўную Міністэрству культуры ролю, выкарыстоўваць свежую думку грамадства і стаць стваральнікам новых ідэй у галіне культуры. Такіх ідэй, якія з цягам часу пераўтварыліся ў планы і праграмы як самога фонда, так і дзяржаўных структур.

Пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава на працягу амаль 10 гадоў фонд з'яўляўся актыўнай у грамадскім жыцці арганізацыяй, аб'ядноўваючы нацыянальную інтэлігенцыю – ініцыятара ў стварэнні праектаў. Напрыклад, ён спрыяў стварэнню такіх арганізацый, як таварыства беларускай мовы, краязнаўчае таварыства, арганізацыі беларускіх народных майстроў, фалькларыстаў і іншых. Назва Беларускі фонд культуры (БФК) была атрымана ў 1992 годзе.

Плённыя былі 1990 – 1995 гады: тады запрацавалі доўгатэрміновыя праграмы «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», «Вяртанне каштоўнасцяў», «Малыя гарады і паселішчы Беларусі» і іншыя, фонд з'яўляўся спонсарам многіх сумесных з дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі праектаў, скіраваных на адраджэнне нацыянальнай культуры. Але ўжо ў красавіку 1996 года сітуацыя рэзка змянілася. Вярхоўны Савет 13-га склікання канчаткова ліквідаваў льготы, якімі карыстаўся фонд культуры, а наступства прынятых урадам пастаноў паставіла яго ў вельмі цяжкае матэрыяльнае становішча. У выніку паступова згарнулася разнастайная дзейнасць. Тым не менш, у 1997 – 2005 гг. БФК выдаў 7 кніг цыкла «Вяртанне», 2 тамы з серыі «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», паэму «Новая зямля» Якуба Коласа на трох мовах (беларускай, польскай і рускай), на рускай і беларускай мовах паэму Аляксандра Пушкіна «Яўгеній Анегін», на польскай, беларускай і рускай мовах паэму «Пан Тадэвуш», з красавіка 2003 года пачаў выдаваць «Краязнаўчую газету», а пры ёй – «Бібліятэку «Краязнаўчай газеты» (Леанід Лыч «Краязнаўства – крыніца ведаў і нацыянальнага сталення») і інш.

БФК і «Краязнаўчая газета» правялі вялікую работу па аднаўленні, стварэнні ў сакавіку 2005 года ГА «Беларускае краязнаўчае таварыства».
Уладзімір Гілеп, старшыня ГА «Беларускі фонд культуры»
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.