Пятніца, 29.03.2024, 09:29

БЕШАНКОВІЧЫ

Галоўная »
БЕШАНКОВІЧЫ – гарадскі пасёлак, цэнтр Бешанковіцкага раёна, прыстань на Заходняй Дзвіне. За 51 км ад Віцебска. Вузел аўтадарог на Віцебск, Шуміліна, Лепель, Чашнікі, Сянно і інш.

Бешанковічы
Герб Бешанковічаў

Бешанковічы
Сцяг Бешанковічаў

На 1995 год было каля 10 тысяч чалавек. Дакументальна ўпершыню нагаданы пад 1447 г. З пачатку XVI ст. як вёска ўваходзілі ў Полацкае ваяводства.

У 1-ай палове XVII ст. атрымалі статус мястэчка ў Лепельскім павеце.

Бешанковічы
Палаца-паркавы ансамбль Храптовічаў

 У пачатку XX ст. цэнтр воласці. З 1924 г. цэнтр раёна ў Віцебскай вобласці. З 6 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 гадоў акупіраваны нямецка-фашысцкімі войскамі, якія ў Бешанковічах і раёне знішчылі больш за 10 тысяч чалавек.

Бешанковічы
Ільінская царква

У Бешанковічах знаходзяцца прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, ёсць гісторыка-краязнаўчы музей. З помнікаў архітэктуры вызначаюцца палацава-паркавы ансамбль (2-я палова ХVІІІ – ХІХ стст.), Ільінская царква (1870).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.