Серада, 15.05.2024, 04:45

БУДА-КАШАЛЁЎСКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
БУДА-КАШАЛЁЎСКІЯ РУЧНІКІ — традыцыйныя тканыя ручнікі, што вырабляюць народныя майстры вёсак Буда-Кашалёўскага, Гомельскага, Рэчыцкага раёнаў. Вядомы з сярэдзіны 19 ст. Даўжыня 130 — 360 см, шырыня 27 — 31 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны (белька) палатняным перапляценнем. Аздабляюць на канцах узорыстым натыканнем (пераборамі) баваўнянымі ніткамі (горынь, забалач), а таксама белымі карункамі, мохрыкамі, устаўкамі і нашыўкамі з чырвонага паркалю.

Буда-Кашалёўскі строй, ручнік
Буда-Кашалёўскі строй. Ручнік.
Вёска Грабаўка Гомельскага раёна. 1890-я г.


Буда-Кашалёўскі строй, ручнік
Буда-Кашалёўскі строй. Ручнік.
Гарадскі пасёлак Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. 1930-я г.


У арнаментыцы пераважаюць геаметрычныя ўзоры (ромбы, зоркі-пальметкі, крыжыкі, вузкія паскі). Сустракаюцца і ручнікі, вышытыя зааморфнымі матывамі. Арнамент раўнамерна-шчыльны, без кампазіцыйных акцэнтаў, кампануецца ў клетачках, утвораных прама ці коса размешчанымі палосамі. Пераважаюць чорны, чырвоны або чорна-чырвоны колеры. Пераход узорыстай часткі канцоў да гладкага белага цэнтра досыць рэзкі. Уласцівыя ім узорыстасць, графічна-выразны арнамент складанага малюнку назіраюцца і ў афармленні народнага адзення, розных відаў мастацкіх тканін гэтай этнаграфічнай зоны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.