Пятніца, 26.04.2024, 16:06

БУЙНІЦКІ Ігнат

Галоўная »
БУЙНІЦКІ Ігнат (1861 г., в.Палевачы Глыбоцкага раёна – 1917 г.) – беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч. Заснавальнік нацыянальнага прафесійнага тэатра. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні.

Каморнічаў на Беларусі, заадно вывучаў побыт, жыццё, звычаі і абрады, танцы, узоры народнага адзення, арнамент, размалёўкі беларускага народа.

У 1907 г. арганізаваў у Палевачах аматарскі тэатр, які ў 1910-м набыў назву Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Трупа існавала на сродкі заснавальніка. У рэпертуары тэатра песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі «Парэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі, «Модны шляхцюк» К.Каганца і інш.

У 1910 – 1911-я гг. тэатр шмат гастраляваў па Беларусі, за яе межамі і меў вельмі вялікі поспех менавіта за «мужыцкасць» – за глыбокі народны змест, характар. Царская цэнзура, цяжкае матэрыяльнае становішча, а пазней Першая сусветная вайна перапынілі мары і намаганні I.Буйніцкага падняць дзейнасць любімай справы на новы грамадска-культурны ўзровень.

У маі 1917 г., калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе з'явілася магчымасць займацца нацыянальным адраджэннем, I.Буйніцкі быў адным з тых, хто прысвяціў свае талент і веды арганізацыі Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Памёр у Маладзечна.

На магіле I.Буйніцкага (перапахаваны ў роднай вёсцы) пастаўлены помнік, у Празароцкай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна ў 1982 г. быў адкрыты прысвечаны яму музей.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.