Пятніца, 26.04.2024, 05:45

ГАЗЕТА

Галоўная »
ГАЗЕТА – друкаванае перыядычнае выданне, якое змяшчае разнастайныя матэрыялы на самыя розныя тэмы гісторыі і сучаснасці, эканомікі і культуры, побытавага жыцця, адыгрываючы сваё значэнне для інфармацыі і прапаганды. Маюць розныя аб'ём і перыядычнасць, газетныя жанры (карэспандэнцыі, агляды, артыкулы, нарысы, эсэ, інтэрв'ю, рэцэнзіі, фельетоны, а таксама навукова-папулярныя і мастацкія творы, лісты чытачоў).

Як тып выдання газета склалася ў Еўропе ў пачатку XVII ст. На землях сённяшняй Беларусі першай была польскамоўная «Газэта Гродзеньска» (1776 – 1783), што выходзіла штотыднёва на двух старонках і была прысвечаная тагачасным грамадска-палітычным праблемам, змяшчала інфармацыю пра падзеі ў горадзе, аб'явы (улічваючы, што выданне мела шырокі рэзананс, кароль Польшчы і вялікі князь ВКЛ С.Панятоўскі прыставіў да яго цэнзара, пад націскам якога часамі асобныя матэрыялы скарачаліся ці ўвогуле выкідаліся са старонак). Апошні захаваны пумар газе ты за 28 снежня 1780 г. З 1838-га г. на Беларусі началі выпускацца рускамоўныя губернскія газеты («ведомости»). У 1862 – 1863-м гг. К.К.Каліноўскі нелегальна выдаваў першую беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда».

З канца XIX і на пачатку XX стст. рускамоўных выданняў рэзка пабольшала, асабліва ў Вільні і у Мінску. Многія з іх у рэвалюцыю 1905 – 1907 гг. і пасля яе мелі рэакцыйны, чарнасоценны характар і вялі зацятую барацьбу з рэдкімі беларускамоўнымі выданнямі («Наша доля», 1906 г.; «Наша Ніва», 1906 – 1915 гг.) і з нацыянальным рухам увогуле. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і 1917 г. пабольшала і беларускамоўных газет («Грамада», «Вольная Беларусь» і інш.), якія, апроч культурна-асветніцкай працы, разгарнулі работу і па самаазначэнні Беларусі як дзяржавы.

З 1920-х г. колькасць газет у Беларусі рэзка ўзрасла. На 1 студзеня 1995 г. у Беларусі выходзіла 525 розных газет, пазней лік іх значна пабольшаў. У тым ліку і за кошт недзяржаўных. З красавіка 2003 г. пры ГА «Беларускі фонд культуры» пачала выходзіць «Краязнаўчая газета», што з'явілася першым у гісторыі беларускага друку газетным выданнем на разнастайную краязнаўчую тэматыку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.