Субота, 27.04.2024, 05:53

ВІЦЕБСКАЯ РАТУША

Галоўная »
ВІЦЕБСКАЯ РАТУША – помнік архітэктуры XVIII ст. з элементамі позняга барока і класіцызму.

Віцебск

У 1597 г. на тэрыторыі віцебскага Узгорскага замка пабудавана драўляная ратуша (будынак, у якім размяшчаліся органы гарадскога самакіравання паводле магдэбургскага права, што пачало на землях сучаснай Беларусі ўводзіцца з 1390 г. з Брэста). Магдэбургскае права давала магчымасць гарадам праводзіць сваю пэўную эканамічную, маёмасна-фінансавую, грамадска-палітычную, юрыдычную дзейнасць. За ўдзел віцебскіх мяшчан у паўстанні 1623 г. супраць палітыкі уніяцкага архіепіскапа I.Кунцэвіча і жорсткае забойства яго горад быў пазбаўлены самакіравання, ратушу было загадана зруйнаваць. Пасля аднаўлення (1644) ратушу неаднойчы знішчалі пажары (1708, 1733, 1752 гг.). У 1775-м г. узведзена мураваная ратуша, і яна стала кампазіцыйным цэнтрам Рыначнай плошчы. У ёй размяшчаліся паліцэйская управа, галоўны суд, нават гауптвахта і інш. З 2-й паловы XIX ст. – гарадская дума. Ратуша неаднаразова перабудоўвалася і рэстаўравалася, у т.л. і ў 1980-я гады. Зараз ратуша дала прытулак Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.