Субота, 27.07.2024, 03:12

ВОЙШАЛК

Галоўная »
ВойшалакВОЙШАЛК (1223 – 9.12.1268 гг.) – старэйшы сын Міндоўга – вялікага князя суседняй каля Навагародка (сённяшняга Навагрудка) летапіснай Літвы.

Выхоўваўся ў Навагародку і затым, калі татара-мангольская Арда напрыканцы 1230 г. і пачатку 1240-ых гадоў зруйнавала асноўныя сённяшнія расійскія і ўкраінскія землі, але абмінула цяперашнія навагрудска-мінскія-маладзечанска-слонімскія абшары, ажыццяўляў пры бацьку і пры яго адхіленні ад улады навагародскую палітыку (пачатак ВКЛ пры даверы Навагародка Міндоўгам быў закладзены, на думку Міколы Ермаловіча, Г.Штыхава, А.Грыцкевіча прыкладна ў 1246 г.) Войшалк, манеўруючы (то «адракаючыся ад улады», «сыходзячы ў манастыры», то беручы ў княжацкую руку меч), дыпламатыяй і сілай умацаваў ВКЛ.

Яму суседнія, галіцка-валынскія князі-супернікі, прыпісвалі самыя розныя грахі, у тым ліку і чалавечую крывапіўнасць (нібыта не мог пражыць і дня, каб каго не забіць). Але якраз, паводле Галіцка-Валынскага летапісу, адзін з нашчадкаў галіцка-валынскіх князёў, Леў, заманіўшы, і зарэзаў яго кінжалам. У тым летапісе сказана прыкладна так: «бес попутал». Не міфічны д'ябал, а зямная зайздрасць, хціва была перашкодай, каб не адбылося ВКЛ і каб на чале яго не быў такі мудры, мужны і дыпламатычны наш зямляк, як Войшалк.

На яго радзіме, у Лаўрышава Шчорсаўскага сельсавета Навагрудскага раёна, каля царквы ўстаноўлены помнік святому Елісею. Гэты стары – не проста звышпажылы манах, а ў мірскім жыцці вялікі князь ВКЛ, наш зямляк Войшалк, які на час забойства, 9 снежня 1268 г., меў 45 гадоў. У розных рэлігійных выданнях захаваліся выявы князя-манаха Войшалка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.