Субота, 18.05.2024, 23:31

ЕРМАЛОВІЧ МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ

Галоўная »
ЕРМАЛОВІЧ МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ (1921 г., в.Малыя Навасёлкі Дзяржынскага р-на – 2000 г.) – літаратуразнавец, гісторык. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1947), пасля, у 1948-1957 гг., выкладаў у ім, а таксама працаваў у Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў.

У 36 гадоў з-за прычыны вялікай страты зроку выйшаў на пенсію. Тым не менш актыўна і плённа пачаў даследаваць летапісныя і іншыя дакументальныя крыніцы па беларускай гісторыі. У выніку іх глыбокага вывучэння вызначыў і склаў сваю карту месцазнаходжання летапіснай Літвы (прыкладна паміж сённяшнімі Маладзечна, Мінскам, Навагрудкам і Слонімам) у навуковай працы «Дзе была летапісная Літва?» (1969), абгрунтавана абверг версію царскіх і многіх савецкіх гісторыкаў пра заваёву беларускіх зямель у XIII ст. літоўцамі. Яны тады ў асноўным жылі ў Аўкштайціі і Жмудзі, а назва «Літва» за імі замацавалася пазней. Гэтак жа абгрунтавана ён даказаў, што сённяшні Навагрудак (раней – Ноўгарадак, Новагародак, Наваградак) і, як пазначана ў Іпацьеўскім летапісе, яго тагачасная памежная па Нёмане суседка, летапісная Літва, прыкладна ў 1246 г., каб абараніцца ад крыжакоў і татара-манголаў, мірна аб'ядналіся і заклалі падмурак ВКЛ са сталіцай у Навагрудку («З гісторыі Навагрудка», 1972; «Па слядах аднаго міфа», 1989, 2-е выд. 1991). Затым даследчык дэталізавана (са спасылкай больш чым на 1000 гістарычных крыніц) падаў гісторыю развіцця беларускіх зямель са старажытнасці па XV ст. («Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», 1990, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1992 года; «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», 1994).

Нядаўна грамадская суполка «Спадчына» выдала том ягоных рознажанравых мастацкіх твораў, фальклорных запісаў і выказванняў пра яго вядомых пісьменнікаў і навукоўцаў. У Маладзечна яму ўстаноўлены помнік.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.