АБАДОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
АБАДОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Абадоўцы, Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Узведзена ў канцы 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана арачнай нішай-экседрай на п'едэстале, у якой пастаўлена скульптура Маці Божай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|