Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:19 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
АЛЯНЕЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »АЛЯНЕЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца бліз вёскі Алянец Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці каля шашы Мінск — Смаргонь. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. ![]() Твор народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Цэнтрычнае, квадратнае ў сячэнні вежападобнае збудаванне. Над філёнгавым цокалем уздымаюцца два ярусы, верхні накрыты чатырохсхільным дашкам з крыжом у завяршэнні і адкрыты з чатырох бакоў прамавугольнымі праёмамі ў сціплых арачных ліштвах, за якімі знаходзіцца скульптура Хрыста. Збудаванне пазбаўлена архітэктурнага дэкору, але мае дасканалыя прапорцыі, якія надаюць яму мастацкую зграбнасць. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл. |
|