АЛЬШЭЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
АЛЬШЭЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Альшэва, Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Узведзена ў пачатку 19 ст. з цэглы ўладальнікам маёнтка Старыя Пескі Войцехам Пуслоўскім.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана чатырохгранным абеліскам, узнятым на кубападобны п'едэстал, грані якога крапаваны прамавугольнымі нішамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|