Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над
алтарнай часткай каркаснай чатырохграннай шатровай сігнатуркай. У плоскасны галоўны фасад урэзана двухярусная чатырохгранная
вежа-званіца, вылучаная па восі прамавугольным уваходным парталам і васьміграннай люкарнай над ім; верхні ярус-звон прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасторавую кампазіцыю ўзбагачаюць нізкія прыбудовы сакрысцій ля алтарнай часткі і крылаў нартэкса на галоўным фасадзе. Перад храмам пастаўлена скульптура Хрыста на чатырохгранным пастаменце.