Пятніца, 03.05.2024, 01:04

«АТЭНЭЎМ» («Athenaeum»)

Галоўная »
«АТЭНЭЎМ» («Athenaeum») — часопіс на польскай мове, які выдаваў у 1841-51 гг. у Вільні польскі пісьменнік Ю.I.Крашэўскі. Асвятляў праблемы гісторыі, культуры, грамадска-палітычнага жыцця, галоўным чынам зямель Вялікага княства Літоўскага — Беларусі, Літвы.

Найбольшы грамадскі рэзананс меў у 1842-48 гг., калі на яго старонках змяшчаліся матэрыялы, аўтары якіх выступалі супраць феадальных парадкаў, за вызваленне сялян ад прыгону («Аб польскім селяніне» А.Козьмяна, «Гісторыя Саўкі» Крашэўскага). Друкаваў фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы, у тым ліку з Беларусі: «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р.Зянькевічам» (1847 г., т. 4), «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні. Бельскі павет» I.Ярашэвіча (1848 г., т. 6, шмат звестак пра заняткі, жыллё, адзенне, ежу, вуснапаэтычную творчасць беларусаў) і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.