БАРАНАВІЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫГалоўная »
БАРАНАВІЦКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 2002 г. з цэглы.
Вырашаны прамавугольным у плане трохнефавым аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да франтальнага фасада далучаны прамавугольны нартэкс, двухгранны шчыт якога рытмічна спалучаецца са схіламі даху нефа. Вось сіметрыі фасада адзначана прамавугольнымі ўваходным парталам і аконным праёмам хораў над ім. 3 правага боку да касцёла далучаны двухпавярховы корпус плябаніі пад двухсхільным дахам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|