Субота, 20.04.2024, 05:00

НЕФ, карабель

Галоўная »
НЕФ (франц. net ад лац. navis карабель), карабель (у архітэктуры) – прадаўгаватае памяшканне, частка інтэр'ера, абмежаваная з аднаго ці абодвух бакоў шэрагам калонаў або слупоў. Адрозніваюць нефы сярэдні, бакавыя і папярочны (трансепт).

Вядомы са старажытнасці ў базілікальных збудаваннях. У беларускай архітэктуры нефы пашырыліся з XVI ст. Звычайна будынкі складаліся з 1 ці 3 нефаў. Сярэдні быў вышэйшы за бакавыя, асвятляўся невысокімі прамавугольнымі або арачнымі вокнамі над дахамі бакавых нефаў, у алтарнай частцы завяршаўся апсідай або прэсбітэрыем (у некаторых храмах існавалі сярэднія нефы без апсідаў). На скрыжаванні сярэдняга нефа і трансепта часта рабілі купал на барабане (касцёл езуітаў у Гродне), у бакавых нефах размяшчалі алтары (касцёл францысканцаў у Пінску). У архітэктуры готыкі нефы мелі складаныя ўзорыстыя скляпенні (царква-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага раёна); у архітэктуры барока і класіцызму сярэдні неф звычайна перакрываўся цыліндрычным з распалубкамі, бакавыя – крыжовымі скляпеннямі (касцёл у в. Сталавічы Баранавіцкага раёна). Скляпенні нефа ўпрыгожвалі дэкаратыўнай лепкай (касцёл у в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна), размалёўкай (касцёл езуітаў у Нясвіжы).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (586), лістапад 2015 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.