БАРАЎЛЯНСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІГалоўная »
БАРАЎЛЯНСКАЯ КАПЛІЦА МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ размяшчаецца ў вёсцы Бараўляны (паўднёвая ўскраіна пасёлка Лясны) Мінскага раёна. Пабудавана ў пачатку 2001—03 гг. з дрэва.
Твор сучаснай сакральнай архітэктуры. Вырашаны прамавугольным у плане працяглым зрубам пад двухсхільным выгнутым над карнізам дахам, завершаным на фасадзе чатырохграннай шатровай званічкай. Форму даху паўтарае пакрыццё нізкага прыруба прытвора. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да алтарнай часткі далучаны прамавугольныя прырубы сакрысцій пад двухсхільным пакрыццём.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|