БАРТА — адмысловая сякера з тонкім шырокім лязом, вузкім абухам і доўгім тапарышчам для выдзёўбвання
борцяў. Лакальныя назвы барда, серка. Выраблялі барту выключна мясцовыя
кавалі з лепшых гатункаў крычнага (глядзіце ў артыкуле
Кавальства) жалеза і сталі.