БАСМАНЫ,
басманікі — 1) прэсныя коржыкі без солі, памінальная страва, з якой пачыналі памінальную вячэру (еў кожны па крошцы). Басманы пяклі на блясе ці проста на пліце. Былі вядомы ў некаторых раёнах Заходняга Палесся. У наш час у гэтым рэгіёне басманамі называюць аладкі з мукі або таркаванай
бульбы.
2) Бульбяныя
аладкі ці піражкі з дамешкам мукі (гл.
Куракі).