БЕЛАГРУДСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЕЛАГРУДСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за касцёлам на могілках вёскі Белагруда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў 19 ст. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Вырашана двух'яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём. Ярусы падзелены шырокім гонтавым адлівам, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|