БЕРДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫГалоўная »
БЕРДАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Бердаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана высотная чатырохгранная вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі з двухграннымі сандрыкамі над паддахавым карнізам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|