БЯЛАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЯЛАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Бялавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена пры дарозе ў першай палавіне 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана цэнтрычнай чатырохграннай двух'яруснай вежай пад перакрыжаваным двухсхільным пакрыццём з трохвугольнымі франтонамі па тарцах. Другі ярус адкрыты арачнымі прасветамі ў ліштвах з архівольтамі і пілястрамі, прызначаўся для сакральнай скульптуры. Ніжні ярус-пастамент крапаваны прамавугольнымі нішамі, верхні — вуглавымі пілястрамі, фрызам з фігурнымі філёнгамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|