Чацвер, 28.03.2024, 23:27

БРОЎКІ ПЕТРУСЯ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
БРОЎКІ ПЕТРУСЯ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ заснаваны 10.07.1980 г. у Мінску ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР. Адкрыты для наведвання 29.12.1984 г. Музей размяшчаецца ў былой кватэры народнага паэта Беларусі П.Броўкі, дзе ён жыў і працаваў у 1951-80 г. У 1983 г. на доме, дзе жыў паэт, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар В.Квасаў). Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры 19 — пачатку 20 ст., пабудаваны ў стылі «мадэрн» архітэктарам Г.Гаем. Першая экспазіцыя была створана ў 1984 г. 11.10.2007 г. адкрыта новая экспазіцыя музея пад назвай «Жыццёвы і творчы шлях Пятра Усцінавіча Броўкі». Першымі кіраўнікамі музея былі жонка паэта Алена Міхайлаўна, у 1982 — 2005 гг. яго сын Ю.П.Броўка. З 2006 г. дырэктар І.І.Вашкевіч.

Літаратурны музей Петруся Броўкі

Музей зберагае матэрыялы духоўнай і матэрыяльнай культуры, якія маюць адносіны да жыцця і творчасці паэта. Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18 931 адзінку захоўвання, навукова-дапаможны — 4218 адзінак. Экспазіцыя размешчана ў 4 залах агульнай плошчай 298,3 м². Фонды музея складаюцца з 10 калекцый: рукапісныя матэрыялы, дакументальныя матэрыялы, друкаваныя выданні, творы выяўленчага мастацтва, паштоўкі, гісторыка-побытавыя прадметы, фотаздымкі і рэпрадукцыі, негатывы, аўдыематэрыялы, кінадакументы. Сярод экспанатаў музея рукапісы і аўтографы П.Броўкі, яго родных, сяброў і сучаснікаў; машынапісныя варыянты кніг, пісьмы 1 паштоўкі, нотныя рукапісы песень на словы П.Броўкі; асабістая бібліятэка паэта, кнігі з дарчымі надпісамі і аўтографамі. У калекцыі жывапісу асобае месца займаюць карціны, падараваныя П.Броўку, партрэты і бюсты паэта, а таксама графічныя лісты з ілюстрацыямі да яго твораў. Захоўваюцца дакументальна-мастацкія стужкі, прысвечаныя П.Броўку, відэамагнітныя стужкі і дыяфільмы. Экспазіцыя ўключае раздзелы «Дзяцінства незабыўны час» (1905-17 гг.), «Так пачыналася маладосць» (1918-40 гг.), «П.Броўка ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1941-45 гг.), «Грамадская і творчая дзейнасць П.Броўкі ў пасляваенны перыяд» (1946-69 гг.), «Я вам скажу...» (1970-я г.). У музеі дзейнічаюць 2 мемарыяльныя пакоі: бібліятэка і рабочы кабінет П.Броўкі, захаваныя ў тым выглядзе, якімі яны былі пры жыцці паэта. Адзін з пакояў пераабсталяваны пад выставачную залу (плошча 23,3 м²), дзе перыядычна праводзяцца выстаўкі з калекцый музея П.Броўкі, іншых музеяў Беларусі і замежжа, а таксама адбываюцца выстаўкі, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў — сучаснікаў П.Броўкі і маладых пісьменнікаў Беларусі і замежжа, літаратурна-мастацкія мерапрыемствы.

На базе экспазіцыі музея і перыядычных выставак арганізоўваюцца лекцыі. У 1982 г. створаны і з 1985 прымае наведвальнікаў філіял «Дом-музей Петруся Броўкі» на радзіме паэта ў в.Пуцілкавічы Ушацкага раёна.

Адрас: 220016, г.Мінск, вул.Карла Маркса, 30
Тэл.: +375-17-227-27-50
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.