Нядзеля, 05.05.2024, 21:27

ДОБРУШСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ДОБРУШСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Добруш 01.04.2002 г. у адпаведнасці з рашэннем Добрушскага райвыканкама ад 29.03.2002 г. Адкрыты для наведвальнікаў 05.06.2005 г. Размешчаны ў адрэстаўрыраваным будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку 20 ст. і ўзведзены на сродкі княгіні І.І.Паскевіч як школа для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў. Музеем кіравалі А.Л.Прахарэнка, В.А.Сужаеў. З 2007 г. дырэктар А.В.Агееў.

Добрушскі раённы краязнаўчы музей

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5011 адзінку захоўвання, навукова-дапаможны — 1898 адзінак. Агульная плошча экспазіцый 213 м², размешчана ў 5 залах. Дзейнічаюць таксама 2 выставачныя залы агульнай плошчай 50 м².

Добрушскі раённы краязнаўчы музей

Матэрыялы экспазіцыі «Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна» расказваюць пра ланкастарскія і царкоўнапрыходскія школы, іх стварэнне і дзейнасць на добрушскай зямлі, пра знакамітых землякоў-педагогаў, заслужаных настаўнікаў Беларусі. Экспазіцыя «Этнаграфічная спадчына Гомельшчыны: рэгіянальныя асаблівасці» прысвечана гісторыі народнага адзення рэгіёнаў Гомельскага Палесся. Экспазіцыя «Добрушскі край. Ад промыслаў да прамысловасці» раскрывае гісторыю ўзнікнення і станаўлення Добруша, расказвае пра добрушскіх рамеснікаў, папяровую фабрыку, пабудаваную ў горадзе князямі Паскевічамі, прадстаўляе працоўныя дынастыі папернікаў. Гісторыя Добрушскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайне адлюстравана ў экспазіцыі «Добрушчына партызанская», якая расказвае пра падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі раёна, герояў добрушскай зямлі. Сярод экспанатаў макеты партызанскай зямлянкі і аэрадрома. Прадстаўлены таксама матэрыялы пра воінаў-інтэрнацыяналістаў — ураджэнцаў Добрушскага раёна. Зала «Добрушскі фарфор» прысвечана гісторыі стварэння і развіцця фарфоравага завода, яе матэрыялы распавядаюць аб развіцці вытворчасці фарфоравых вырабаў, дынастыях мастакоў. У фондах музея калекцыі беларускага жывапісу і графікі, карцін А.М.Шаўчэнкі, прадметаў побыту і этнаграфіі 19 — 20 ст., музычных інструментаў, нумізматычная калекцыя.

Добрушскі раённы краязнаўчы музей
Добрушкі раённы краязнаўчы музей

Музей арганізоўвае і праводзіць выстаўкі як у будынку музея, так і за яго межамі, сярод якіх «Міколава трава» (з фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці), выстаўка мастакоў-перасоўнікаў «Па Гомельскім Палессі», У.І. і П.У. Пракапцовых «Мая Беларусь», фотаздымкаў з Нацыянальнага музея Варшавы «Культура беларускіх зямель на фотаздымках 19 ст.», з дзяржаўных і прыватных калекцый і інш. Ажыццяўляецца лекцыйная і навукова-даследчая работа. Сярод тэм даследаванняў — «Роля Паскевічаў у развіцці Добруша», «Архітэктурная спадчына краю», «Традыцыі народнага іканапісу», «Гісторыя адселеных вёсак» і інш. Рэалізуюцца культурна-адукацыйныя і турыстычныя праекты.

Адрас: 247050, г.Добруш, вул.Паскевіча, 1
Тэл.: +375-2333-328-37
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў,
Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.