ДОЎЖАНЬ – дубовы брусок са скошанымі краямі, які шчыльна закрываў доўжню (уваход) у
борць або калодны
вулей. Называўся таксама длужня.
Доўжань старанна дапасоўвалі па памерах борці або
калоды. У некаторых рэгіёнах доўжань рабілі з дзвюх частак – верхняй і ніжняй.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.