ДРАГІЧЫНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГалоўная »
ДРАГІЧЫНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца на вуліцы Леніна ў цэнтры горада Драгічын Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1928 г. з дрэва на сродкі парафіян і намаганнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 г. налічвалася 1248 парафіян. У пасляваенны час перабудаваны пад грамадзянскія мэты.
Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Алтарны фасад крапаваны трайной аркатурай, па баках да яго далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|