Нядзеля, 19.05.2024, 06:33

ДУБЛЕННЕ

Галоўная »
ДУБЛЕННЕ – апрацоўка аўчын, скур для абутку спецыяльнымі растворамі – дубіцелямі. Лакальная назва дубка. Мэта дублення – змяніць фізічныя і хімічныя ўласцівасці скуры, надаць ёй неабходную мяккасць, эластычнасць, вільгаценепранікальнасць (аўчыны, юхт) або, наадварот, – цвёрдасць, супраціўляльнасць да сцірання (падэшвенныя скуры). У апошнім выпадку працягласць дублення значна павялічваецца.

Віды дублення: арганічнае (расліннае) і неарганічнае (мінеральнае). Расліннае вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі. Расліннае дубленне адбывалася разам з фарбаваннем. У скураной вытворчасці выкарыстоўвалі яго да 20 ст. Дубленне праводзілася ў дубільных чанах (бочках), куды налівалі дубіцель (дуб, дубло) – водны раствор драўніннай кары – і апускалі туды скуры. Другі варыянт – скуры клалі радамі ў чан, перасыпалі здробненай карой і залівалі дубіцелем і цёплай вадой. Зверху скуры прыціскалі гнётам.

Працэс дублення залежаў ад тыпу сыравіны. Аўчыны ў народнай практыцы дубілі на працягу тыдня, юхт – ад 1 да 3 месяцаў, падэшвенную скуру – 3 – 6 месяцаў і болей. Дубільныя аперацыі выконвалі ўручную. Перыядычна скуры пераварочвалі, дубіцель мянялі. Пасля дублення скуру апалосквалі вадой і прасушвалі. Дубленне аўчын пашырана з 19 ст. Акрамя дублення ў чане, у пачатку 20 ст. бытаваў і паверхневы спосаб: аўчыну старанна націралі па бахтарме змочанай у дубільным растворы анучай або мяккай шчоткай.

З канца 19 ст. на скураных прадпрыемствах і ў майстэрнях поруч з раслінным пачало пашырацца мінеральнае дубленне (з дапамогай хромавакаліевых і алюмакаліевых квасцоў і хромавых солей). Вясковыя рамеснікі карысталіся выключна расліннымі дубіцелямі. У наш час на скураных прадпрыемствах і ў вясковым аўчынным рамястве ўжываецца пераважна мінеральнае дубленне, у выніку паскараецца працэс апрацоўкі скуры і аўчын. Глядзіце таксама Гарбарства.

Аўтар:Н.І.Буракоўская
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.