ДУБОКСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДУБОКСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Дубок Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Пабудавана ў 1930-я гг. з бутавага каменю і цэглы як пахавальня.
Вырашана кубападобным аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над трохвугольным франтонам фасада прамавугольным атыкам з арачным праёмам. Памяшканне асветлена дзвумя бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі; на алтарнай сцяне скульптура «Укрыжаванне».
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|