"ДЗЕД" – персанаж народнага тэатра. Шырока вядомы па паказах калядных гульняў (
«Каза»,
«Кабыла», «Шчадрэц»),
батлейкі, народнай драмы. Звычайна выступаў як
блазан, увасабляў карнавальны пачатак у народным тэатры.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.